ihar_babkou (ihar_babkou) wrote,
ihar_babkou
ihar_babkou

Катакомбы когіта

***

Украінцы да сваёй гісторыі прарываюцца і яе абараняюць – з баямі, ахвярамі, праваламі і ўзвышэннямі. І нават калі прайграюць, калі не ўдаецца гэтым разам, -- застаецца слава. Украіне і яе героям.
Расейцы адчуваюць сваю гісторыю як вязніцу.
Разумныя мараць з яе выбрацца, стагоддзямі распрацоўваюць планы ўцёкаў. У камунізм, Еўропу, святую Русь, Куршавель, -- што каму прымроіцца.
Тыя, хто наверсе, бліжэй да выхаду (ці ўваходу), спрабуюць зацягнуць як мага больш іншых, каб не так крыўдна было.
Рэшта ж даўна заціхла і прызвычаілася, – калі ўжо вязніца, дык хаця б вясёлая, з народамі, цыганамі і водочкой.
Беларусы сваю гісторыю чакаюць. Упарта і ўважліва, так як рыбак чакае сваю рыбіну, седзячы нерухома на беразе часавай плыні.
І ў гэтым, як ні дзіўна, ёсьць глыбокі даоскі сэнс.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments