ihar_babkou (ihar_babkou) wrote,
ihar_babkou
ihar_babkou

13 студзеня -- сумесная аўтограф-сесія

Цяпер можна прызнацца: 13 студзеня, у кнігарні Логвінаў, у нас з Наталкай супольная аўтограф-сесія.

З нагоды маёй новай кнігі (Ігар Бабкоў. Хвілінка. Тры гісторыі) – няспешнага расповеду пра лёсы наведвальнікаў адной Менскай кавярні, за вокнамі якой “заўсёды была восень”.

І Наталькавай Лесбіянкі (Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі) – зімовай фантасмагорыі пра “вайну густаў” у полацкіх лабірынтах, у якой усё па-сапраўднаму, і ў той жа час не да канца ясна – ці была сьмерць? – ці была лесбіянка? – і хто зрэшты расказвае ўсю гэтую гісторыю?

На стары новы год, 13 студзеня, 19.00, кнігарня Логвінаў.
Чакаем. 
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments