ihar_babkou (ihar_babkou) wrote,
ihar_babkou
ihar_babkou

Успамін пра васьмідзесятыя: мова

Успамін пра васьмідзесятыя: мова


Іх растралялі ўчора
Непадалёку
На самым ускрайку гета

І сказалі
Не хвалюйцеся, усё будзе добра
Без іх лепей

Брудныя, пахнуць гноям
Навошта нам такія:
лісапета, гразюка, маўляў

Мы ўмелі па іншаму
Маўчалі, пра штосьці думалі
Можа і праўда

Але назаўтра
Выйшлі на вуліцы
З жоўтымі зоркамі

На вопратцы
На тварах
І па ўсяму целу

На іх было напісана:
лісапета, маўляў,
кубак гарбаты,

паўсюль сьнег,
ды неўзабаве
прыйдзе вясна

А яшчэ:
слодыч вуснаў тваіх,
каханая, назаўсёды


***

Калі памірае мова
Птушкі не вяртаюцца з выраю
І сны гарчэюць


Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 10 comments